Разам" — голас маладых пра Беларусь/ Program w języku białoruskim

Разам" — голас маладых пра Беларусь/ Program w języku białoruskim

У выгнанні, але разам. У Вільні ўжо некалькі год жыве моладзевы тэатр "Разам" — супольнасць беларускіх падлеткаў і дарослых, якіх аб’яднала сцэна, родная мова і памяць пра дом. Аснову трупы складаюць былыя акторы Гродзенскага тэатра, якія з-за палітычнага пераследу былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Яны не змаглі застацца ў баку — і знайшлі новы спосаб гаварыць пра сябе і сваю краіну праз мастацтва. Іх спектаклі — гэта не толькі пра боль і страты пасля 2020 года, хоць і без гэтага не абыйшлося. Гэта гісторыі пра надзею, пра супраціў, пра пошук сябе ў свеце, які перастаў быць бяспечным. 🕊 Тэатр мае чатыры пастаноўкі. Усе яны — пра Беларусь вачыма падлеткаў: — пра тое, як усё змянілася, — пра тое, што з гэтым рабіць, — і пра тое, што будзе далей. 🎶 Акторы не толькі граюць. Яны спяваюць — жывыя беларускія песні, што дапаўняюць спектаклі, робяць іх яшчэ больш шчырымі і праніклівымі. У перадачы маладыя акторы тэатру "Разам" дзеляцца сваімі думкамі і марамі: — Якую ролю яны хацелі б калі-небудзь прайграць? — Якой бачаць будучыню Беларусі? — І кім мараць стаць — не толькі на сцэне, але і ў жыцці? Гэта размова пра творчасць і свабоду. Пра моладзь, якая не маўчыць. Пра дарослых, што не здрадзілі прафесіі. Пра Беларусь, якая жыве — нават у выгнанні. 📌 Глядзіце, слухайце, падтрымлівайце. Бо пакуль гучыць беларуская мова і спяваюць беларускія песні — мы перамагаем